Перайсці да зместу

Канстанцін Анатолевіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Анатолевіч Кузняцоў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1974(1974-06-27) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія акцёр балету
Тэатр

Канстанцін Анатолевіч Кузняцоў (нар. 27 чэрвеня 1974, Смаленск) — беларускі акцёр балету, педагог, Народны артыст Беларусі (2014).

Нарадзіўся ў Смаленску. З юнацтва бацькі Канстанціна разам з яго братам накіравалі вывучаць харэаграфію ў Народны тэатр балета Смаленскага дома працаўнікоў асветы, а пасля ў Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы (1992, клас А. І. Калядэнкі).

Тэатральную кар’ру пачаў у 1992 годзе ў музычным тэатры, а з 1994 года — артыст балета Вялікага тэатра Беларусі, з 2007 саліст.

У 2005 годзе скончыў акадэмію музыкі.

Выкладчык дуэтныя-сцэнічнага танца ў харэаграфічнай гімназіі.

У шлюбе з Юліяй Дзятко, артысткай балета, заслужанай артысткай Беларусі. Сям’я мае двух дачок — Ганна і Вікторыя[1].

У рэпертуары: Пер Гюнт (бацька Сальвейг), Рамэа і Джульета (Рамэа, Меркуцыо), Сем прыгажунь (Візір), Спартак (Крас), Шэсць танцаў (саліст), Лаўрэнсія (Менго, Франдасо), Карміна Бурана (Абат), Паяцы (саліст), Жызэль (Альберт, па-дэ-дэ), Корсар (Ланкедэм, Алі), Дон Кіхот (Базіль, Гамаш), Баядэрка (Залаты бажок), Спячая прыгажуня (Дэзірэ, блакітная птушка, кавалер), Шчаўкунок (Прынц, Драсельмеер), Бахчысарайскі фантан (Нуралі), Анюта (Мадэст, бацька).

Партыя Чыпаліна ў аднайменным спектаклі.

Харэаграфічныя мініяцюры «Прывід Ружы» (харэаграфія Р. Паклітару), «Свет не канчаецца каля дзвярэй дома» (харэаграфія Р. Паклітару), «Адажыо» (харэаграфія Р. Паклітару), «Тарантэла» (харэаграфія Дж. Баланчына) і інш.

У Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі выконваў вядучыя партыі ў балетах «Дон Кіхот», «Вальпургіева ноч», «Жызэль», «In pivo veritas», «Кармэн-сюіта», «Мефіста», «Казка пра спячую. прынцэсу», «Шапэніяна», «Шэхеразада» і інш.

Выступаў у спектаклях Нарвежскага нацыянальнага тэатра (Осла), Х’юстанскага балета[en] (ЗША), United Dance Company (Парыж), «Рускага камернага балета „Москва“» (Расія), Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў). Гастраляваў у Літве, Украіне, Латвіі, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове і інш.

Зноскі